На плошчы Незалежнасці ў Мінску чалавек падпаліў сябе, піша Наша Ніва.

Паведамляецца, што полымя з палаючага чалавека збілі ахоўнікі Дома ўрада пры дапамозе вогнетушыцеляў, на месца здарэння прыехала хуткая дапамога, якая забрала пацярпелага.

Пазней Мінздароўя паведаміла, што мужчына знаходзіцца без прытомнасці, а пры першасным аглядзе супрацоўнікі хуткай дапамогі дыягнаставалі ў яго больш за 50% апёкаў. Яго транспартавалі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр.

Яе паведамляе Следчы камітэт, мужчыну – 35 год.

• Текст доступен на языке: Русский