Тая самая чыгунка. Фота yaplakal.com.

Следчы камітэт працягвае расследаванне крымінальнай справы аб тэрарызме, узбуджанай Генеральнай пракуратурай па пашкоджанні і прывядзенні ў нягоднасць шляхоў зносін, сродкаў сігналізацыі і чыгуначнага транспарту. Усяго зафіксавалі больш за сто эпізодаў у Беларусі. Сярод падазраваных – жыхары Маладзечанскага раёна.

Так, у ноч з 11 на 12 лістапада двое жыхароў Маладзечанскага раёна (36 і 37 гадоў) спрабавалі замкнуць металічным тросам рэйкі на перагоне «Дубровы – Радашкавічы», што магло пацягнуць вывад з ладу сродкаў сігналізацыі, чыгуначных шляхоў, транспарту, а таксама пацягнуць крушэнне, аварыю і гібель людзей. Мужчын затрымалі міліцыянеры на месцы здарэння.

Цяпер следства прад’явіла абвінавачванне мужчынам па частцы 1 артыкула 14, частцы 1 артыкула 309 (замах на наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў зносін і сродкаў сігналізацыі). Іх узялі пад варту, дапыталі, правялі шэраг экспертыз.

Устанавілі, што мужчыны былі падпісаныя на Telegram-каналы, у якіх размяшчаліся падрабязныя інструкцыі па блакаванні сродкаў сігналізацыі і чыгуначных шляхоў.

• Текст доступен на языке: Русский