Валянціна Францаўна памерла сёння, 22 студзеня. Пра гэта паведамілі яе сябры.
Валянціна Гіруць-Русакевіч нарадзілася ў 1953 годзе ў вёсцы Міхайлоўшчына на Ашмяншчыне. Вершы пачала пісаць з дзяцінства. У 1975 годзе закончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў валожынскай раёнцы, у райвыканкаме.
Ад 2004 года кіравала народным літаратурна-мастацкім аб’яднаннем «Рунь» Валожынскага райцэнтра культуры. Шмат працавала з маладымі паэтамі Аўтар шасці кніг паэзіі.
Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім Валянціны Францаўны.
• Текст доступен на языке: Русский