Пра гэта паведамляе незарэгістраваны ў Беларусі праваабарончы цэнтр «Вясна».
Аляксандра Патрасаева нарадзілася на Вілейшчыне ў 1999 годзе. У шэсць год засталася сіратой. Выхоўвалася ў вёсцы Чурлёны Вілейскага раёна.
У жніўні 2020, у ноч з 10 на 11 жніўня яе затрыманая ў Мінску. Дзяўчына выйшла на вуліцу, каб дапамагчы пацярпелым ад дзеянняў сілавікоў, таму ўзяла з сабой рэспіратары, бінты і перакіс. Трапіла пад абстрэл і аблаву, спрабавала ўцячы, але натыкнулася на АМАП. Тры дні была ў ізалятары на Акрэсцін. Затым яе адпусцілі.
Другі раз Аляксандру затрымалі 30 кастрычніка мінулага года. Ёй прад’явілі абвінавачванне па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса – «Масавыя беспарадкі».
Знаходзіцца ў СІЗА-1 у Мінску.
• Текст доступен на языке: Русский