Рака Валожынка. Фота Аксаны Ярашонак.

Праз чатыры дні пасля рэкордаў холаду ў Беларусі абноўлена 11 рэкордаў цяпла, паведамляюць naviny.media.

Так, у Валожыне 23 студзеня тэрмометр паказаў 5,3. Ранейшы рэкорд быў у 1993 годзе – 5,1.

Як паведамляюць сіноптыкі, цяпло ў бліжэйшыя дні захаваецца.