Аліса:
– Прывітанне, сябры. Ну як вы?
Цімох:
– Хай! Ды ўсё найс. Чаго ты так даўно да нас не прыходзіла?
Аліса:
– Ды траблы з вучобай былі.
Цімох:
– Зразумела. У каго яшчэ што новага?
Андрусь:
– Ой, у мяне нядаўна быў такі кейс. Вырашылі са знаёмымі па рофлу ў кафэшку зайсці, а нам бясплатна каву далі. Аказваецца, яны па рандому ў дзень адкрыцця рабілі такія падарункі.
Воля:
– А я ўчора паюзала рэцэпт торта аднаго. У першы раз гатавала. Так крыпова было! Але ўсё атрымалася.
Аліса:
– Жыза! Я таксама баюся, калі нешта ў першы раз гатую.
Цімох:
– Ой, а з маімі бацькамі немагчыма размаўляць! Нічога не разумеюць. Кожны дзень – факап. Яны быццам олды. Нават крынжова за іх бывае часам.
Воля:
– Ой, сябры, я ліўну ненадоўга. Трэба чэкнуць, як там малая.
Андрусь:
– Ну, Воля, мы ж дамаўляліся!..
Воля:
– Не агрыся, я хутка.
Аліса:
– А ў мяне з’явіўся краш! Яго завуць Зміцер.
Цімох:
– А мы даўно вас шыперылі.
Андрусь:
– Сябры, а давайце дачакаемся Волю і сходзім пачылім у кафэшку каля майго дома. «Зоркі» называецца.
Цімох:
– Не «Зоркі», а «Зорка»!
Андрусь:
– А ты, як заўсёды мяне фіксіш!.. А вось і Воля прыйшла. Хадземце!
… Мне ў гэтай гутарцы зразумела ўсё. А вам?
Слоўнік падлеткавай лексікі
Агрыцца – злавацца
Жыза – жыццёва
Кейс – выпадак
Краш – чалавек, якога кахаеш. Магчыма, патаемна
Крыпова – страшна
Крынжова – сорамна
Ліўнуць – сысці
Найс – добра
Олды – старыя
Рандом – выпадковасць
Рофл – жарт
Траблы – праблемы
Факап – правал
Фіксіць – выпраўляць
Хай – прывітанне
Чыліць – адпачываць
Чэкнуць – праверыць
Шыперыць – хацець, каб хлопец з дзяўчынай сустракаліся, сватаць
Юзаць – выкарыстоўваць.