24 студзеня, каля 23.00, выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне саломы ў вёсцы Гаравіны Цюрлёўскага сельсавета Маладзечанскага раёна, паведамляе МНС.
Падраздзяленні, якія прыехалі на месца, устанавілі, што на тэрыторыі фермы пад навесам гарыць салома ў рулонах.
Агонь знішчыў 70 тон саломы ў рулонах, пашкодзіў шыферны дах на плошчы 180 квадратных метраў. Работнікі МНС і гаспадаркі выратавалі 80 тон саломы ў рулонах. Пацярпелых няма.
Прычына пажару высвятляецца.
• Текст доступен на языке: Русский