Скрыншот з відэа.

Відэа з вайскоўцамі 1146 гвардзейскага зенітнага ракетнага палка размясціла астравецкая раёнка на сваім Youtube-канале.

Вайскоўцы дзякуюць за тое, што носяць пагоны, за магчымасць абараняць краіну пад дзяржаўным сцягам, за захаванне гістарычнай памяці і подзвігі народа, за магчымасць адстойваць незалежнасць сучасным узбраеннем.

Напрыканцы вайскоўцы скандуюць: «Гвардыя з вамі».