Аляксандр Копішаў. Скрыншот з відэа.

Начальнік Упраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Мінаблвыканкама Аляксандр Копішаў паразважаў наконт справы Аляксея Кудзіна.

Копішаў адзначыў, што затрыманню Кудзіна ў Маскве спрабуюць прыдаць палітычную афарбоўку.

— Насамрэч адбылося затрыманне злачынца. Злачынцы, які схаваўся ад органаў крымінальнага пераследу і суда з мэтай пазбягання ад крымінальнай адказнасці за зробленыя злачынствы, — лічыць Копішаў.

Копішаў кажа, што Кудзін расказваў пра сістэму, якая прагніла, але гэтая сістэма, са слоў міліцыянера, пайшла на саступкі адзінаборцу – адпусціла пад хатні арышт. Таксама Копішаў адзначае, што калі нехта сумняецца ў злачынствах Кудзіна, то дастаткова проста паглядзець інтэрв’ю спартсмена, у якіх ён кажа пра пяць супрацоўнікаў, якіх паслаў у накаўт.

— Гэтыя супрацоўнікі, супраць якіх Кудзін прымяніў байцоўскія навыкі, былі простымі супрацоўнікамі, якія неслі службу па ахове грамадскага парадку.

Копішаў адзначае, што Кудзін расказваў, што аб перавышэнні межаў прымяненні да яго фізічнай сілы пры затрыманні. Міліцыянер мяркуе, што прымяненні спецсродкаў і фізічнай сілы былі адэкватны злачынству, якое нібыта здейсніў Кудзін. Нагадаем, што Аляксея Кудзіна затрымалі, стрэліўшы тры разы ў грудзіны і з выкарыстаннем светлашумавых гранат.

Копішаў неаднаразова кажа, што Кудзін расказваў пра падзеі 10 жніўня аднаму з тэлеканалаў, аднак насамрэч адзінаборца даваў інтэрв’ю расійскаму журналісту Аляксандру Люцікаву.