Фота delo.ua.

22 студзеня, каля 12 гадзін, супрацоўнікі спецпадраздзялення ДАІ Мінскай вобласці затрымалі кіроўцу, які спрабаваў уцячы. Пагоня трапіла на запіс рэгістратара, усталяванага ў службовым аўтамабілі.

Неаднаразовыя патрабаванні аб прыпынку кіроўца «Пежо 405» ігнараваў, павялічваючы пры гэтым хуткасць. Калі кіроўцы затрымалі, экспертыза паказала ў яго 2.2 праміле алкаголю.

Супрацоўнікі ДАІ высветлілі, што за рулём быў 29-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці. Ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 18.16 КаАП за нецвярозае кіраванне.

У дачыненні да кіроўцы склалі два пратаколы. Аўтамабіль даставілі на штрафстаянку. ДАІ Мінскай вобласці нагадвае кіроўцам аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за кіраванне транспартам у стане ап’янення.

• Текст доступен на языке: Русский