
Сёння ноччу памёр загадчык Ільянскай участковай бальніцы, доктар агульнай практыкі Юры Лявонавіч Панятоўскі. Інфармацыю пацвердзіла галоўны доктар Вілейскай ЦРБ Ірына Паўлаўна Макарава.
Доктар Панятоўскі супрацоўнічаў з «Рэгіянальнай газетай», заўсёды даваў журналістам прафесійныя каментары пры напісанні матэрыялаў на медыцынскую тэматыку.
А ў 2015 годзе як галоўны пазаштатны спецыяліст Мінскай вобласці па паліятыўнай медыцынскай дапамозе даросламу насельніцтву Юры Лявонавіч даў нашым журналістам інтэрв’ю на тэму паліятыўнай тэрапіі. Такое аддзяленне ўжо некалькі год працуе ў Ільі і прымае пацыентаў з некалькіх раёнаў.
Як доктар агульнай практыкі Юры Лявонавіч прымаў пацыентаў розных узростаў. У прыватных гутарках адзначаў, што няма аднолькавых людзей і аднолькавых хвароб. А таму да кожнага пацыента шукаў і знаходзіў індывідуальны падыход.
У Юрыя Панятоўскага засталіся родныя і блізкія. Мы выказваем ім шчырыя спачуванні ў гэты цяжкі для іх час.
Інтэрв’ю з доктарам, напісанае ў 2015 годзе, можна пачытаць тут.
• Текст доступен на языке: Русский