На гэтым тыдні чакаецца вельмі няўстойлівае надвор’е. У аўторак праз тэрыторыю краіны будзе перамяшчацца паўднёвы цыклон «Ларс», які абумовіць складаныя ўмовы. Чакаецца снег, мокры снег, дождж. Ноччу па захадзе, раніцай і днём на большай частцы краіны — моцныя ападкі, завіруха. На захадзе краіны можа выпасці да 15-20 см снегу, — распавялі белТА ў Белгідрамеце.

Вецер будзе парывісты, да 15-20 м/с. Тэмпература – ад -2.. да +4. Уначы і раніцай — дождж. На аўторак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

У сераду, 27 студзеня, таксама снег, мокры снег, ноччу месцамі — моцны снег і завіруха. Галалёдзіца і парывісты вецер, месцамі да 23 м/с. Тэмпература ноччу – ад нуля да -5. Удзень – ад -4.. да +1.

У чацвер, 28 студзеня, на большай частцы краіны пройдзе кароткачасовы снег, галалёдзіца. Тэмпература ноччу ад нуля – да -6, пры праясненнях – да -9. Удзень – ад -4.. да +1.

У пятніцу таксама снег, галалёдзіца. Уначы нават да 8 марозу, пры праясненнях — да -10. Днём да -5.

• Текст доступен на языке: Русский