Фота aif.ru.

Інцыдэнт адбыўся днямі, пасля 21-й гадзіны, у супермаркеце на Вялікім Гасцінцы ў Маладзечне.

Сварка пачалася, калі двое мужчын стаялі ля касы, каб расплаціцца за піва. Спярша адзін з наведвальнікаў, паспрачаўся з прадаўцом, якая адмовілася прадаваць яму цыгарэты – у той момант жанчына выкладвала тавар. Затым пачаліся абразлівыя выпады на адрас ўсяго жаночага полу.

За жанчыну-прадаўца заступіўся 39-гадовы ахоўнік. Ён зрабіў заўвагу грамадзяніну і папрасіў пакінуць памяшканне пасля аплаты тавару. Але канфлікт на гэтым не скончыўся. Мяркуючы па ўсім, адзін з мужчын выклікаў ахоўніка ў калідор, дзе няма камер відэаназірання, і шкляной бутэлькай з-пад піва стукнуў апанента па твары. Пасля чаго зламыснік разам з таварышам схаваліся ў невядомым кірунку.

Першыя на месца прыехалі работнікі патрульна-паставой службы міліцыі і аддзела Дэпартамента аховы. Яны сталі высвятляць абставіны здарэння. Яшчэ да прыезду следча-аператыўнай групы патрульныя вывучылі запісы з камер відэаназірання. Па прыкметах ім удалося ўстанавіць асобу галоўнага фігуранта інцыдэнту – ім сказаўся беспрацоўны 46-гадовы маладзечанец. Нядаўна мужчына трапляў у поле зроку праваахоўнікаў з-за парушэнні ПДР.

Па гарачых слядах падазраванага затрымалі супрацоўнікі і даставілі ў РАУС. Згодна з дадзенымі экспертызы, мужчына быў п’яны. Прычыну нападу сам фігурант ніяк не растлумачыў.

Дзеянні мужчыны кваліфікавалі як асабліва злоснае хуліганства – частка 3 артыкула 339 КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыя прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.