На адкрыцці выставы. Фота забяспечанае арганізатарамі.

21 студзеня ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Свяцільні хрысціянскай веры». Ганаровымі гасцямі на адкрыцці былі начальнік аддзела культуры Таццяна Ражава, праваслаўныя святары, айцец Валянцін і айцец Анатоль, і пробашч касцёла Яўген.

На выставе прадстаўлены інфармацыйны матэрыял пра каталіцкія і праваслаўныя храмы Смаргоншчыны і шмат экспанатаў з фондаў Смаргонскага музея. Гэта абразы другой паловы 19 стагоддзя, абразкі, фотаздымкі святароў, крыжы з распяццем, кубкі, друкаваныя выданні, расказалі спецыялісты музея.

Праваслаўныя святары, айцец Валянцін і айцец Анатоль, перадалі на выставу літургічную літаратуру і рызу, каталіцкі святар Артур прадаставіў унікальнае літургічнае начынне – каталіцкае алтарнае распяцце 19 стагоддзя, алтарны рэліквіярый з мошчамі святых 18 стагоддзя, трон для манстранцыі 19 стагоддзя, статую святой Кацярыны Сіенскай 19 стагоддзя, расказалі ў Смаргонскім музеі.

Выстава будзе працаваць да 28 лютага.

Музей дзякуе ўсім, хто прыняў удзел у арганізацыі і адкрыцці выставы.

• Текст доступен на языке: Русский