У аператыўна-дзяжурную службу Маладзечанскага РАУС паступіў званок ад невядомага. Мужчына паведаміў, што забіў знаёмага і назваў дакладны адрас, дзе адбыўся трагічны інцыдэнт.

На месца здарэння спачатку прыехалі супрацоўнікі аддзела Дэпартамента аховы, затым – следча-аператыўная група.

Прыбыўшы па адрасе на вуліцу Касманаўтаў, ахоўнікі ўбачылі: ляжыць мужчына з множнымі раненнямі. У кватэры быў яшчэ адзін мужчына, якога адразу ж затрымалі.

У ходзе разбіральніцтва стала вядома, што беспрацоўны 37-гадовы гаспадар кватэры, раней судзімы за злоснае хуліганства, забойства і незаконны абарот наркотыкаў, запрасіў у госці беспрацоўнага маладзечанца 35-ці гадоў. Паводле папярэдняй інфармацыі, спіртное ўжываў толькі гаспадар. Яму не спадабалася, што яго госць зазбіраўся сыходзіць дадому. Тады гаспадар, размахваючы кухонным нажом, угаворваў госця застацца. Госць спалохаўся. Паміж мужчынамі успыхнуў канфлікт, падчас якога госць дастаў з кішэні складаны нож і нанёс гаспадару кватэры тры ўдары ў корпус і адзін – у шыю, пасля чаго сам паведаміў пра выпадак у міліцыю.

Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 1 артыкуле 139 КК Рэспублікі Беларусь «Забойства». Падазраваны – у ІЧУ.

• Текст доступен на языке: Русский