
Сёння раніцай у тэлеграм-канале супрацоўніка Russia Today Канстанціна Прыдыбайлы з’явілася інфармацыя пра Аляксея Кудзіна. Прыдыбайла піша, што Кудзін прыехаў у Расію, каб нібыта біцца з расійскімі сілавікамі.
Карэспандэнт «Рэгіянальнай газеты» звязалася з жонкай Аляксея Таццянай, каб спраўдзіць гэтую інфармацыю.
— Я не ведаю гэтага Прыдыбайлу. Толькі сёння пра яго даведалася, калі мне паказалі гэта пра Аляксея. Гэта лухта. Лухта пра мяне і майго мужа, — падзялілася Таццяна.
Нагадаем, Аляксея Кудзіна затрымалі ў Маскве 21 студзеня.