Фота Sobkor.net.

Пракуратура Астравецкага раёна падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў адносінах 51-гадовага мясцовага жыхара Ч.

Яму інкрымінавалі публічную абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў.

Абвінавачваемы 1 верасня ў перапісцы з іншымі карыстальнікамі аднаго з чатаў тэлеграм-канала дапусціў «непрыстойны, прыніжаючы гонар і годнасць кіраўніка дзяржавы» каментар.

У той жа групе тэлеграм-канала абвінавачваемы 28 кастрычніка публічна абразіў міністра ўнутраных спраў, пракаментаваўшы яго відэазварот з выкарыстаннем нецэнзурных выразаў.

Суд Астравецкага раёна пастанавіў ў дачыненні да Ч. абвінаваўчы прысуд. На падставе артыкулаў 368 «Абраза прэзідэнта» і 369 «Абраза прадстаўніка ўлады» Крымінальнага кодэкса яму прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды тэрмінам на 1 год і 3 месяцы з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.