Фота ont.by

Інцыдэнт здарыўся ўвечары 18 студзеня ў прадуктовай краме каля чыгуначнай станцыі «Пралеска» ў Маладзечанскім раёне. У міліцыю патэлефанавала прадавец і паведаміла, што невядомы скраў з касы грошы. На месца здарэння прыбылі праваахоўнікі.

Момант крадзяжу трапіў на камеры відэаназірання. Як высветлілася, каля 17 гадзін 40 хвілін у краму зайшоў невядомы мужчына. Скарыстаўшыся адсутнасцю за прылаўкам прадаўца, якая прымала тавар. Падазраюць, што мужчына выцягнуў з касавага апарата наяўныя грошы. Жанчына ўбачыла гэта і паспрабавала дагнаць фігуранта, але мужчына паспеў схавацца ў невядомым кірунку. У касе работніца недалічылася 220 рублёў.

Цяпер па дадзеным факце праводзіцца праверка. Праваахоўнікі ўсталёўваюць асобу падазраванага. У выпадку, калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй пра грамадзяніна а відэа, міліцыя просіць паведаміць у Маладзечанскі РАУС па тэлефонах (8 029) 118 55 64, (8 0176) 77 16 56, 102.