Загінулы ўчора ў Астраўцы салдат тэрміновай службы родам з пасёлка Лясны, што пад Мінскам. Да прызыву ў войска хлопец працаваў электрыкам на адным з прыватных прадпрыемстваў у Бараўлянах і марыў купіць матацыкл, піша tut.by.
У вайсковую часць 7434 прызвалі ў лістападзе. Сябры кажуць, што хлопец павінен быў пайсці служыць раней, але перад прызывам зламаў руку.
– У войска ішоў не скажу, каб з вялікім жаданнем, – але з разуменнем, што трэба адслужыць, гэта значыць – не касіў. І, дарэчы, ні разу не скардзіўся. Жартаваў толькі, што частка новая, затое кіраўніцтва «старое».
Былыя калегі распавядаюць, што ў фірме, дзе да арміі працаваў загінулы, працуе і яго мама. Хлопец быў заўсёды з ёй на сувязі.
– Званіў ён маме досыць часта. Тэлефоны там у іх не забіралі. Галоўная ўмова – каб апарат быў без фота і відэакамеры. Кірыл, мяркуючы па званках і маміным настроі, службай быў задаволены і ні на што не скардзіўся.
Сябры характарызуюць Кірылы як лагоднага, жыццярадаснага і вельмі дапытлівага чалавека.
– Не верыцца зусім, што магло адбыцца самагубства. Магчыма, няшчасны выпадак? – мяркуе былы калега загінулага.
• Текст доступен на языке: Русский