Чыгуначны вакзал у Маладзечне. Фота history.rw.by.

Маладзечанскае аддзяленне ўнутраных спраў на транспарце правядзе прафілактычныя мерапрыемствы ад 28 студзеня да 1 лютага, каб забяспечыць грамадскую бяспеку ў цягніках.

Мерапрыемства ладзяць для прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў у цягніках, на станцыях і прыпыначных пунктах.

Парады, як не стаць ахвярай злачынства ў цягніку:

  • каштоўныя рэчы захоўвайце пры сабе
  • не пакідайце рэчы без нагляду
  • не перадавайце свае рэчы незнаёмым
  • не піце спіртое ў цягніку
  • не давайце незнаёмым свой мабільны тэлефон
  • не спіце ў цягніку, калі маеце пры сабе каштоўныя рэчы.

Калі вы сталі ахвярай або сведкай злачынства ў цягніках, звярніцеся ў аператыўна-дзяжурную службу па тэлефоне (8-017) 225-02-02 або 102.