Ілюстрацыйнае фота auto.onliner.by.

29 студзеня ДАІ Маладзечна праводзіць адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Выконваючы ПДР – захоўваеш жыцьцё!». Дзень бяспекі накіраваны на прапаганду ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху.

Асноўныя прычыны ДТЗ:

– перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху;

– парушэнне ПДР пешаходамі;

– парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў;

– выезд на паласу сустрэчнага руху;

– парушэнне правілаў манеўравання;

– язда без права кіравання

– кіраванне ў нецвярозым стане

– недысцыплінаванасць пешаходаў на пешаходным пераходзе.

Калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода або раварыста з прыкметамі алкагольнага ап’янення,  просім вас неадкладна паведаміць на тэлефонную лінію 102 у тэрытарыяльныя АУС і па вашай інфармацыі прымуць адпаведныя меры рэагавання.

Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі «у дачыненні да пешахода, які ў цёмны час сутак рухаецца па праезнай частцы, не абазначыўшы сябе флікерам, прымяняюцца штрафныя санкцыі ў памеры ад адной да базавых велічынь ці папярэджанне. Калі парушэнне ім

Правілаў дарожнага руху пацягнула стварэнне аварыйнай сітуацыі, то памер штрафу складае ад трох да васьмі базавых велічынь.  На суму ад трох да пяці базавых велічынь штрафуецца пешаход, калі ён знаходзіцца на дарозе ў стане алкагольнага ап’янення».

Пра аварыю, якая здарылася сёлета ў Маладзечне з-за парушэння хуткаснага рэжыму і ігнаравання ўмоў надвор’я, можна пачытаць тут.

За мінулы год на Міншчыне затрымалі 3 548 нецвярозых кіроўцаў. Дзеючым заканадаўствам за кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення альбо перадачу права кіравання нецвярозаму, а таксама адмову ад праходжання агляду прадугледжваецца  пазбаўленне права кіравання на тры гады і штрафам ад 50 да 100 базавых велічынь.

За паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці.

Калі вы бачыце ці ведаеце, што едзе кіроўца з прыкметамі ап’янення, паведаміце ў дзяжурную частку ДАІ па тэлефоне 102 (званок бясплатны).

Таксама разам з грубымі правапарушэннямі з’яўляецца кіраванне транспартам, не маючы на ​​гэта права. Парушэнне караецца штрафам ад 5 да 20 базавых.