Скрыншот з відэа ў краме

У аператыўна-дзяжурную службу Маладзечанскага РАУС звярнулася галоўны касір прадуктовага магазіна, размешчанага ў адным з гандлёвых цэнтраў па вуліцы Вялікі Гасцінец. Жанчына паведаміла, што з супермаркета знікла кніга заўваг і прапаноў.

Міліцыянеры ўстанавілі, што ў той дзень, каля 17 гадзін вечара, у аддзеле кулінарыі абурэнне ў наведвальніка выклікала тое, што на прылаўку ляжаў цэннік на тавар, а самой прадукцыі не было. Мужчына папрасіў даць кнігу заўваг і прапаноў. Атрымаўшы яе ў рукі, ён не стаў пісаць водгук на месцы, а працягнуў хадзіць па краме. Паклаўшы кнігу ў сумку, панёс з сабой.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі асобу мужчыны. Ім аказаўся 50-гадовы жыхар Маладзечна. Спачатку падазраваны паспрабаваў заблытаць міліцыю, казаў нібыта пакінуў кнігу ў кошыку.

Пазней фігурант растлумачыў, што працаўнікі крамы некарэктна з ім размаўлялі, таму ён вырашыў напісаць заўвагу дома. Але пасля перадумаў і схаваў кнігу скаргаў за батарэяй у пад’ездзе ўласнага дома.

Выкрадзены дакумент канфіскавалі, пасля правядзення неабходных мерапрыемстваў кнігу заўваг і прапаноў вернуць у краму. Дзеянні мужчыны кваліфікаваны на падставе частцы 1 артыкула 377 КК Рэспублікі Беларусь «Крадзеж, знішчэнне, пашкоджанне або ўтойванне дакументаў, штампаў, пячатак, крадзеж бланкаў», санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі. Раней у поле зроку супрацоўнікаў праваахоўных органаў мужчына не трапляў.

• Текст доступен на языке: Русский