Фота Настассі УТКІНАЙ.

Ад 27 студзеня ў Любанскай сярэдняй школе на пасадзе дырэктара будзе працаваць Алена Рубан.

Як расказала карэспандэнту галоўны спецыяліст Вілейскага аддзела адукацыі, спорту і турызму Алена Рослік, раней Алена Генадзьеўна была намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. Педагог мае вышэйшую катэгорыю, па адукацыі – настаўнік геаграфіі.

– Алена Генадзьеўна – добры кіраўнік, мае вялікі досвед у адукацыі, – адзначыла галоўны спецыяліст аддзела.

Ранейшы кіраўнік школы, Васіль Кісель, пайшоў на пенсію.

• Текст доступен на языке: Русский