3 лютага ў Вілейку прыедзе міністр аховы здароўя Дзмітры Піневіч.
Ён правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Вілейскім раённым выканаўчым камітэце па адрасе: Вілейка, вуліца Партызанская, 40, паведамляюць у Вілейскім райвыканкаме.
Да 28 студзеня праводяць папярэдні запіс на прыём. Запісацца можна ад 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефоне (8 01771) 53722.