27 студзеня, каля 20.20, паміж Радашкавічамі і Алёхнавічамі здарылася аварыя, у якой пацярпелі жанчына-пасажырка і дзіця пяці з паловай месяцаў, расказалі ў ДАІ маладзечна.
Кіроўца – жыхар Расіі – ехаў па дарозе Радашкавічы-Алёхнавічы. На першым яе кіламетры ён убачыў сустрэчную машыну. Па словах інспектара па адміністрацыйнай практыцы ДАІ Маладзечна Дыяны Галузы, кіроўца не ўлічыў умовы надвор’я і няправільна выбраў хуткасць. У выніку тармажэння і выварату кола выехаў на сустрэчную паласу.
Тут ён сутыкнуўся з машынай «Фольксваген Пасат». У аўтамабілі, акрамя кіроўцы-жыхара Алёхнавічаў, былі жанчына і дзіця пяці з паловай месяцаў. Яны атрымалі цялесныя пашкоджанні. Матэрыял праверкі – у ДАІ.
Фота з месца здарэння забяспечаныя Дыянай Галуза.
• Текст доступен на языке: Русский