27 студзеня здарылася аварыя на Маладзечаншчыне. Пацярпелі кіроўца і дзесяцігадовае дзіця, расказала карэспандэнту інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.
Жанчына-кіроўца, жыхарка Маркава, ехала на аўтамабілі «Сузукі» па аўтадарозе Лебедзева-Крэва ў кірунку Маладзечна. На другім кіламетры аўтадарогі яна не справілася з кіраваннем выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з «Мэрсэдэсам».
– ДТЗ адбылося з-за таго, што кіроўца «Сузукі» не правільна выбрала хуткасць і не ўлічыла ўмовы надвор’я, – тлумачыць інспектар.
У выніку ў машыне «Сузукі» пацярпела кіроўца і дзесяцігадовае дзіця-пасажыр. У жанчыны – ушыбленыя раны. Яе не шпіталізавалі. А дзіцяця з чэрапна-мазгавой траўмай і ранамі шпіталізавалі.