Уладзіслава Еўсцігнеева выводзяць з залі суда.

Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра палітычную амністыю, паведамляе БелТА.

— Сёння некаторыя стогнуць і галосяць: вось, амністыя… палітычная амністыя і іншае. Заўтра будзе палітычная амністыя, калі мне хто-небудзь пакажа хоць адзін палітычны артыкул у нашым Крымінальным кодэксе і што яны асуджаныя або затрыманыя, арыштаваныя па палітычных матывах. Я іх неадкладна памілую, – сказаў Лукашэнка.

Тым часам, у Маладзечне і Вілейцы праваабаронцы прызналі палітвязьнямі пяць чалавек.

  • Маладзечанцы Уладзіслаў Еўсцігнееў і Павел Пяскоў. Еўсцігнееў атрымаў тры гады выпраўленчай калоніі, Пяскоў – 3,3 гады выпраўленчай калоніі. Іх прызналі вінаватымі ў супраціўленні амапаўцаў падчас сутычкі на ланцугу салідарнасці 19 чэрвеня.
  • Маладзечанцы Рыгор Саладоўнікаў і Дзмітры Карабейнік. Іх арыштавалі пасля перакрыцця Вялікага Гасцінца людзьмі з банэрам «Пока в стране беззаконие, сопротивление — наш долг» і ўзбуджэння крымінальнай справы па арт. 342 – «Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак».
  • І пятая палітзняволеная – дзяўчына з Вілейшчыны Аляксандра Патрасаева. Яе затрымлівалі два разы падчас пратэсных акцый. Ёй прад’явілі абвінавачванне па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса – «Масавыя беспарадкі».