Снег у Маладзечне. Фота Аксаны Ярашонак.

Снег і да 12 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу, 29 студзеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, ноччу месцамі па ўсходзе моцны снег. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер прагназуецца ноччу пераменных напрамкаў слабы, днём заходні, паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў марозу, пры праясненнях – да мінус 10. Днём будзе ад нуля да мінус 5.

У суботу, 30 студзеня, месцамі па краіне, днём па поўдні пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў марозу, пры праясненнях – да мінус 12. Днём будзе 1-6 градусаў ніжэй за нуль.

У нядзелю, 31 студзеня, месцамі па краіне, ноччу па паўднёвым усходзе чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў марозу, пры праясненнях – да мінус 12. Днём будзе 1-6 градусаў ніжэй за нуль.

Па папярэдніх прагнозах сіноптыкаў, на пачатку наступнага тыдня істотных змен ва ўмовах надвор’я не чакаецца.

• Текст доступен на языке: Русский