На адным з вечароў сустрэчы ў рэгіёне. Фота Таццяны Касьян.

Традыцыйна ў першую суботу лютага ў школах Вілейшчыны зладзяць вечары сустрэч. Але сёлета з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі яны продуць у новым фармаце, расказаў карэспандэнту начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама Аляксандр Пуцэйка:

– Вечары ладзім ва ўсіх установах адукацыі Вілейшчыны. Але запрашаем толькі юбілейныя выпускі. У школе складуць графікі, каб кожны выпуск прыходзіў да пэўнага часу. Так мы не створым вялікага скаплення людзей. Для сустрэч у школах выдзеляць класы на першым паверсе. Пасля кожнага выпуска памяшканне дэзінфікуюць. На вахце наведвальнікам будуць мераць тэмпературу.

Пасловах Аляксандра Часлававіча, традыцыйных масавых канцэртаў, як у мінулыя гады, сёлета не будзе.

– Школа – гэта дзіцячы аб’ект, мы не можам рызыкаваць дзецьмі, адзначае начальнік аддзела.

Аднак для кожнага выпуска ў школе запішуць прывітальная відэаролікі, магчыма, з элементамі канцэрта.

• Текст доступен на языке: Русский