Валожынская раённая газета «Працоўная слава» запыталася ў валожынцаў пра Усебеларскі народны сход, а сярод адказаў аказаліся толькі дырэктары дзяржаўных арганізацый і адзін член БРСМ.

Пра сход выказаліся дырэктар ААТ «Агра-Дубінскае» Генадзь Каспяровіч, дырэктар Валожынскага філіяла ДП «Мінаблпаліва» Міхаіл Радына, дырэктар раённага краязнаўчага музея Наталля Лоўчая, першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Уладзімір Ціханоўскі.

Са спісам дэлегатаў ад рэгіёну можна азнаёміцца ТУТ (спіс абнаўляецца штодзень).