На месцы здарэння. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

Учора ўвечары ў ДТЗ на Маладзечаншчыне загінуў пешаход

Абставіны здарэння расказалі ў ДАІ.

– 27 студзеня, каля 21.15, 38-гадовы смаргонец  ехаў на аўтамабілі «Ман» рухаўся па аўтадарозе Р28 з боку Мінска ў кірунку Маладзечна. На 62-м кіламетры дарогі ён наехаў на пешахода-мінчаніна 37 гадоў, які знаходзіўся на аўтадарозе без флікера, – расказала карэспандэнту інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

Ад атрыманых траўмаў пешаход загінуў на месцы аварыі.

• Текст доступен на языке: Русский