Ад 1 лютага штодзённа будзе ездзіць аўтобус Мінск — Вільня. Але ёсць праблема. Пакуль большасці беларусаў нельга перасякаць мяжу на наземным транспарце. 

Як паведамляе Мінсктранс, рэйсы ў Вільню праз Ашмяны будуць адпраўляцца з Мінска ў 14:20, з Вільні — у 18:30.

Нагадаем, што ад 20 снежня мінулага года большасці беларусаў выезд за мяжу забаронены. А студэнтам замежных ВНУ і грамадзянам з дазволамі на жыхарства ці працу можна выязджаць не часцей за раз на паўгода.