Пра гэта нам расказалі ў аддзеле кадравай работы Вілейскага райвыканкама.

На чале цэнтра Вольга Станіславаўна ад сярэдзіны студзеня. Раней яна таксама працавала ў гэтай установе. Была спецыялістам па сацыяльнай рабоце аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання. Мае вышэйшую катэгорыю.

Нагадаем, што раней Цэнтрам кіравала Людміла Сляпцова. Ад пачатку студзеня яна стала намесціцай старшыні Вілейскага райвыканкама, замяніла на пасадзе Святлану Дзяругу.

• Текст доступен на языке: Русский