Агонь пашкодзіў маторны адсек у машыне. Фота МНС.

28 студзеня, каля 11 гадзін, у цэнтр аператыўнага кіравання Мядзельскага РАНС паступіла паведамленне аб загаранні легкавога аўтамабіля. У выніку пажару пашкоджаны маторны адсек аўтамабіля.

Прычына пажару высвятляецца. Меркаваная версія – механічнае разбурэнне вузлоў і дэталей (парыў паліўнага трубаправода).

–    Суседзі папрасілі звазіць іх у Мядзел у бальніцу. У мяне быў выхадны дзень, таму сабраліся і паехалі. Падвёз іх да бальніцы, з’ездзіў па сваіх справах і вярнуўся. Толькі паставіў машыну на стаянку, выйшаў з яе і пачуў нейкі хлапок. Гляжу, а з пад капоту шугае агонь. Адразу ж схапіў вогнетушытель і прыняўся тушыць полымя. Падбеглі неабыякавыя людзі з вогнетушыцелямі ў руках і дапамаглі мне справіцца з загараннем. Вельмі ім удзячны, бо наступствы маглі быць зусім другія, – расказаў гаспадар.

• Текст доступен на языке: Русский