Скрыншот з відэа.

Работнікі Мінскага РУУС і абласнога УУС затрымалі 46-гадовага жыхара Маладзечанскага раёна па падазрэнні ў серыйных крадзяжах з прыватных дамоў і кватэр, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал афіцыйнага прадстаўніка МУС Вольгі Чемодановой.

Мужчыну злавілі з доказамі злачынства, устанавілі яго дачыненне да сямі крадзяжоў у Ждановічах і Ратамцы ад 17 снежня 2020 года па 27 студзеня 2021-га. Затрыманы прыязджаў па раніцах у буднія дні, калі ўладальнікі дамоў павінны былі з’ехаць на працу. Мужчына адціскаў шклопакеты, залазіў ўнутр і выкрадаў выключна ювелірныя вырабы і грошы.

Так, днём 17 снежня ў Ратамцы затрыманы вынес з чужой кватэры каштоўнасці і некалькі наручных гадзінннікаў на суму звыш 17,6 тысяч рублёў. Ужо праз тыдзень ён пабываў у Ждановічах і абакраў пенсіянера на суму больш як чатыры тысячы. У сярэдзіне студзеня ахвярай зламысніка стала яшчэ адна сталая жыхарка Ждановічаў, якая пазбавілася маёмасці коштам больш як восем тысяч рублёў. Пры гэтым у двух апошніх выпадках дзверы жылля пацярпелых былі адкрытымі. Акрамя таго, жыхар Маладзечанскага раёна пабываў яшчэ ў чатырох дамах, аднак не знайшоў там нічога каштоўнага.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманага і завялі крымінальныя справы за крадзяжы, учыненыя ў буйным памеры. Аператыўнікам удалося забраць у падазраванага частку выкрадзенага, усталёўваюцца асобы, датычныя да скупкі ювелірных вырабаў. Цяпер фігурант правяраецца на дачыненне да аналагічных злачынстваў. Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы і нядаўна вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі ў Расіі, дзе адбываў пакаранне за крадзяжы

• Текст доступен на языке: Русский