Фота finstat.info.

Па дадзеных следства, ад жніўня 2019 года па снежань 2020 30-гадовая жыхарка Ашмянаў угаворвала знаёмых пазычаць ёй грошы на развіццё бізнесу і набыццё кватэры. Усяго жанчына атрымала ад сваіх знаёмых 66 850 долараў і 18 250 еўра.

Падазраваная абяцала вярнуць доўг у бліжэйшы час яшчэ і з працэнтамі, аднак прынятыя на сябе абавязацельствы не выканала ў поўным аб’ёме, бізнес і кватэру, на якія яна брала пазыку, не набыла, а грошы патраціла на асабістыя патрэбы.

У дачыненні да жыхаркі Ашмянаў ўзбудзілі крымінальную справу па частцы 4 артыкула 209 (махлярства ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса. У цяперашні час з яе ўдзелам праводзяцца следчыя дзеянні.

 

• Текст доступен на языке: Русский