Фота wikipedia.org.

Днямі ў Мядзельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету паведамілі, што ў Вілейскім вадасховічы, побач з паўвостравам, які рыбакі завуць Партызанскім, у прамыіне, – мёртвая рыба.

– Мы выехалі на месца. Пабачылі, што сапраўды на ўказаным месцы, каля дамбы, мёртвая і паўмёртвая рыба – акуні і платва. Месца тое спецыфічнае. Там затока з вялікай вадой злучаецца маленькім пралівам. Праліў мелкі. Ён залкам вымерз. Рыбе, што знаходзілася там, стала не хапаць кіслароду. Такая з’ява не анамальная, а хутчэй, звычайная для зімы, – растлумачыў намеснік начальніка Мядзельскай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Малько.

Па словах спецыяліста, такая сітуацыя толькі ў месцы каля дамбы. На ўсёй акваторыі вадасховішча падобных з’яў няма. Спецыялісты зрабілі лункі і майны – вялікія палонкі.

Сёння на месца выедуць спецыялісты Маладзечанскай аналітычнай лабараторыі. Яны зробяць замеры, каб вызначыць узровень кіслароду ў вадзе.

 

• Текст доступен на языке: Русский