Фота youtube.com.

Не забывайце, што паляванне – гэта не толькі захапленне, але і досыць небяспечны занятак, які патрабуе строгага выканання правілаў бяспекі.

Асаблівую ўвагу паляўнічых неабходна звярнуць на правілы бяспекі пры правядзенні палявання.

На паляванні забараняецца:

  • выкарыстоўваць няспраўную паляўнічую зброю, ужываць патроны, якія не адпавядаюць зброі;
  • садзіцца ў машыну і высаджвацца з яе з зараджанай паляўнічай зброяй;
  • даставаць сабраную паляўнічую зброю за ствол (ствалы) з машыны;
  • страляць на шум, шоргат, па незразумелай цэлі, ва ўмовах дрэннай бачнасці (у густы туман, у моцны снегапад, супраць сонца і гэтак далей);
  • страляць па птушцы, якая ўзлятае, ніжэй за 2,5 метра, ва ўмовах абмежаванай бачнасці;
  • страляць і знаходзіцца з зараджанай зброяй на адлегласці менш за дзвесце метраў ад крайняга будынка населенага пункта;
  • страляць у напрамку людзей, населеных пунктаў, сельскагаспадарчых або хатніх жывёл (за выключэннем бадзяжных катоў i беспародных сабак), машын з агнястрэльнай гладкаствольнай паляўнічай зброі на адлегласці менш за пяцьсот метраў да іх і з агнястрэльнай паляўнічай зброі з наразным ствалом – менш за два кіламетры;
  • накіроўваць паляўнічую зброю, у тым ліку незараджаную, на чалавека, сельскагаспадарчых або хатніх жывёл (за выключэннем бадзяжных катоў i беспародных сабак) альбо месца іх размяшчэння;
  • без неабходнасці стрэлу, ўзводзіць курок або здымаць з засцерагальніка зброю;
  • страляць з лодкі праз весляроў або іншых паляўнічых, якія знаходзяцца ў лодцы;
  • дабіваць прыкладам зброі параненую паляўнічую жывёлу.

У машыне паляўнічая зброя павінна быць зачахлёнай, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых дадзенымі Правіламі.

Пры пераездах ў межах паляўнічых угоддзяў па-за аўтамабільнымі дарогамі агульнага карыстання дапускаецца трымаць агнястрэльную паляўнічую зброю сабранай, але абавязкова разраджанай і накіраванай ствалом (стваламі) уверх або ў бок ад людзей, якія побач.

Паляўнічая зброя павінна быць разраджаная пры:

  • пераадоленні на паляванні розных перашкод (канавы, загарадзі), пераходзе па кладках праз рэчкі, ручаі;
  • пераездзе з аднаго загону ў іншы, перад пасадкай у машыну;
  • падыходзе да прывалу і збору;
  • сустрэчы са службовымі асобамі Дзяржаўнай інспекцыі  аховы жывёльнага і расліннага свету, Міністэрства лясной гаспадаркі, органа ўнутраных спраў, карыстальніка паляўнічых угоддзяў, якія ахоўваюць паляўнічых жывёл ва ўгоддзях, па патрабаванні гэтых асоб.

Паляўнічы можа страляць, толькі папярэдне пераканаўшыся ў тым, што ў напрамку стрэлу няма людзей, сельскагаспадарчых або хатніх жывёл.

Пасля асечкі паляўнічую зброю можна адкрываць толькі праз тры-пяць секунд.

Калі ў каналы ствалоў паляўнічай зброі трапяць іншародныя прадметы, каналы неабходна неадкладна прачысціць.

Паважаныя паляўнічыя, пры правядзенні палявання выконвайце ўстаноўленыя правілы палявання. Адпраўляючыся на паляванне, правярайце наяўнасць усіх неабходных дазвольных дакументаў.

Просім Вас паведамляць аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства па тэлефоне (8 01592) 4 40 74.

• Текст доступен на языке: Русский