Фота з архіва “РГ”. Падчас кірмаша вакансій у Вілейцы.

Прапануем агляд заробкаў і вакансій па рэгіёне, якія з’явіліся на сайце дзяржаўнай службы занятасці ад 20 да 25 студзеня.

Маладзечна: Ёсць заробак 1100

Намесніка начальніка аддзела шукае Інспекцыя дзяржстандарту па Мінскай вобласці. Прапануюць заробак 1100. Практычна напалову менш атрымаюць сталяры, станочнік і швачка, якія пойдуць на «Маладзечнамэблю», і гукарэжысёр у Маладзечанскай клубнай сістэме.

Яшчэ менш прапануюць работнікам культуры. Дырэктарам і загадчыкам Дамоў культуры, мастацкаму кіраўніку, культарганізатару, кіраўніку студыі, акампаніятару абяцаюць – ад 400.

У сельскай гаспадарцы – крыху больш. Аператару свінагадоўчых комплексаў – ад 800, трактарысту – ад 700.

Машыністу электравоза ў лакаматыўным дэпо прапануюць ад 900, столькі ж галоўнаму аграному ў гаспадарцы ў Заскавічах. Жывёлагадоўца там жа атрымае ад 500, кіроўца – ад 450. У гаспадарцы ў Яхімоўшчыне шукаюць трактарыста і кіроўцаў. Заробак кожнаму – ад 500.

Шмат вакансій ад «Вялес-Міта». Сюды патрэбныя прыбіральшчык, жылоўшчык, разборшчык субпрадуктаў, баец жывёлы. Найменш – ад 650 – прапануюць прыбіральшчыку. Астатнім – ад 900 і ад тысячы.

Вілейка: Трэба шмат спецыялістаў у ветэрынарыю

У кафэ «Вілія» патрабуецца бармен. Заробак – ад 600 рублёў, у паліклініку – доктар-стаматолаг на паўстаўкі. Заробак – ад 200. Повар у дзіцячым цэнтры развіцця можа атрымаць ад 400 рублёў, шліфоўшчык па дрэве на «Буддэталях» – ад 650.

Вілейскі райвыканкам шукае сталяра, слесара-сантэхніка і рэдактара раённай газеты. Сталяр на паўстаўкі атрымае ад 200 рублёў. Астатнія адпаведна – ад 400 і ад 566,84.

У «Дабраном» возьмуць загадчыка аддзела і касіра. Заробкі – ад 700 і ад 800.

Шмат спецыялістаў трэба ў ветэрынарыю. Шукаюць загадчыкаў ветлячэбніцы ў Даўгінава і ў Вілейку, доктара-бактэрыёлага і радыёлага (на паўстаўкі) у Вілейскую райветстанцыю, эпізаатолага ў Даўгінава, ветфельчара ў Вілейку. Заробкі – ад 400 да 600 рублёў.

У аптэку патрэбныя правізар-аналітык і правізар-тэхнолаг. Абодва на 0,28 стаўкі. Заробак – ад 280 рублёў.

Валожын: Толькі крамы і аўтапарк

Тут вакансіі прапануюць гандлёвыя структуры і аўтапарк. У прыватную краму патрэбныя прыёмшчык тавараў і прадавец-кансультант, у «Дабраном» – кантралёр-касір. Заробак кожнаму – ад 600. Столькі ж прапануюць сістэмнаму праграмісту, які прыйдзе працаваць у філіял аўтапарка №14.

Мядзел: За пяць дзён – дзве вакансіі

21 студзеня на сайце з’явіліся дзве вакансіі. У Мядзельскую ЦПБ шукаюць слесара-сантэхніка, у «Дабраном» – кантралёра-касіра Заробкі ад 400 і ад 650 рублёў адпаведна.

Астравец: Шукаюць спецыялістаў у адукацыю і спорт

Тут некалькі вакансій ад аддзела адукацыі. На стаўку – прыбіральшчык і інжынер-праграміст. На паўстаўкі – аператар ЭВМ, лабарант і повар. Прыбіральшчыку – ад 400. Інжынеру – на 50 рублёў больш. Аператару ЭВМ і лабаранту – ад 200, повару – ад 250.

Астравецкі фізкультурна-аздараўленчы комплекс шукае інструктараў па спартыўна-масавай рабоце, інжынера-энергетыка, электраманцёра, рабочага. Інструктарам прапануюць ад 465,28. І гэта самы высокі тут заробак з усіх вакансій.

Ашмяны: ЖКГ – асноўны працадаўца

Тут шукае спецыялістаў РУП «ЖКГ». Патрэбныя качагар, прыбіральшчык, інжынер-энергетык, прыбіральшчык, аператар кацельні, электрага-зазваршчык, рабочыя. Найбольш атрымае інжынер-энергетык – ад 640, электрагазазваршчык – ад 600, рабочыя – ад 500, астатнія – ад 400.

На паўстаўкі ў Цэнтр карэкцыйнага развіцця і адукацыі патрэбны доктар-спецыяліст. Заробак – ад 250 рублёў.

Смаргонь: Возьмуць у ЖКГ і школу мастацтваў

Як і ў суседніх Ашмянах, тут патрэбныя спецыялісты ў ЖКГ – грузчык, прыбіральшчык, электраманцёр, слесар аварыйна-аднаўляльных работ, бункероўшчык. Больш за ўсіх – ад 748 рублёў – прапануюць слесару, найменш – ад 400 – бункероўшчыку.

На прыватнае прадпрыемства патрэбны станочнік па дрэве і кіроўца аўтамабіля. Кіроўцу – ад 900, станочніку – ад 1500.

Слесар-рамонтнік на мясцовым малочным камбінаце атрымае ад 550, а спецыяліст, які будзе вырабляць тварог, – на сто рублёў менш.

У мясцовую школу мастацтваў патрэбныя акампаніятары, канцэртмайстры, балетмайстры, бібліятэкар, сакратар. Амаль усе – не на поўную стаўку. Таму і заробак – ад 200 рублёў. На стаўку, за 400 рублёў, сюды ж возьмуць наладчыка клавішных музычных інструментаў