Градзірні БелАЭС. Фота Настассі Уткінай.

Урад Расіі ўнёс на ратыфікацыю ў Дзярждуму пратакол аб зменах у расійска-беларускае пагадненне пра выдзяленне Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва АЭС, піша Наша Ніва.

Дакумент размешчаны на сайце Думы і прадугледжвае наступныя ўмовы рэструктурызацыі:

— падаўжэнне перыяду выкарыстання крэдыту на два гады (да канца 2022 года),

— перанос даты пачатку пагашэння асноўнага доўгу ад 1 красавіка 2021 года на 1 красавіка 2023,

— замена дзейнай «змяшанай» працэнтнай стаўкі па крэдыце на фіксаваную памерам 3,3% гадавых.

Пагадненнем ад 25 лістапада 2011 года паміж урадамі Беларусі і Расіі аб выдзяленні дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва БелАЭС была зацверджаная сума 10 мільярдаў долараў.

«У абгрунтаванні сваёй просьбы аб пераглядзе ўмоваў вяртання крэдыту беларускі бок спаслаўся на зніжэнне ўзроўню сусветных цэнаў на нафту і газ, што, на думку партнёраў, пацягнула зніжэнне даходнасці і павелічэнне тэрміну акупнасці атамнага праекта», — адзначаецца ў тлумачальнай запісцы.

• Текст доступен на языке: Русский