Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці 3 лютага правядзе гарачую лінію па пытаннях незавершаных даўгабудаў у Мінскай вобласці.
У гэты дзень грамадзяне ад 9.00 да 13.00 і ад 14.00 да 18.00 па тэлефоне (8 017) 378 15 36 могуць паведаміць аб вядомых ім даўгабудах, даць ацэнку іх стану, у тым ліку на прадмет бяспекі, а таксама праінфармаваць пра ўмовы захаванасці гэтых аб’ектаў.
Паведамленне па ўказаных пытаннях з пазнакай «гарачая лінія», таксама можна адправіць да 3 лютага па электроннай пошце на адрас Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці па электроннай пошце kgkminobl@mail.belpak.by.