Закаткі агонь не пашкодзіў. Фота

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт УУС Мінаблвыканкама.

Работнікі Маладзечанскага РАУС спынілі злачынную дзейнасць службовай асобы на харчовым камбінаце. Аператыўнікі ўстанавілі, што 42-гадовы мінчанін, кіруючы адным з аддзелаў прадпрыемства, ад красавіка па жнівеньмінулага года прадаваў кансервы камбіната па заніжаных цэнах, прычыніўшы ўрон прадпрыемству на  270 200 рублёў.

Злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі і дзейнічаючы ў асабістых інтарэсах, мужчына ад імя харчкамбіната заключыў дагаворы на пастаўку кансерваванай прадукцыі падстаўной фірме-пакупніку, заснавальнікам якой па паперах з’яўлялася яго маці. Атрыманы такім чынам тавар фігурант збываў за мяжу, на расійскі рынак.

Злачынная схема пачала дзейнічаць пасля абрання антыкрызіснага кіраўніка камбіната. «Па выпадковасці» ім стаў прадстаўнік арганізацыі, якая належыць жонцы падазраванага.

Падазраванага звольнілі з прадпрыемства. Па матэрыялах АБЭЗ Маладзечанскі РАСК ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 3 артыкула 424 КК Рэспублікі Беларусь «Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі». Згодна з артыкулам, за злачынства пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

• Текст доступен на языке: Русский