Ад 1 студзеня 2021 года тэхагляд адвязалі ад выплаты дарожнага збору. Першыя ж дні паказалі, што аўтаўладальнікі толькі гэтага і чакалі, піша tut.by Адразу пасля Новага года на станцыях дыягностыкі ўзніклі чэргі з жадаючых прайсці тэхагляд. Як змянілася сітуацыя да пачатку лютага?

Рэкордны студзень 2021 года – амаль 200 тысяч аўто

Калі раней у студзені назіраўся традыцыйны спад актыўнасці на дыягнастычных станцыях, то гэты год стаў поўнай супрацьлегласцю. 3 студзеня на адной з дыягнастычных станцый Мінска за адзін дзень тэхагляд прайшлі 93 аўто. Да сярэдзіны студзеня паўсталі асцярогі, што ўсім жадаючым прайсці тэхагляд не хопіць бланкаў дазволаў на допуск да ўдзелу ў дарожным руху. Менавіта таму УП «Белтэхагляд» ужо даўно выступае за адмену папяровых бланкаў і пераход на электронныя дакументы.

УП «Белтэхагляд» паведаміла, што ў студзені 2021 года на станцыях дыягностыкі выдалі 188 029 дазволаў на допуск да ўдзелу ў дарожным руху. Пры гэтым у студзені 2020 года тэхагляд прайшло ўсяго 55 672 аўто. І для параўнання прывялі лічбы наведвальнасці ў студзені 2013 года, калі яшчэ не было дарожнага збору. Тады допуск атрымала 94 251 аўто.

Няспраўнасці тармазной сістэмы сталі самымі папулярнымі ў 2020 годзе

УП «Белтэхагляд» падзялілася статыстыкай за 2020 год. Усяго ў мінулым годзе выдалі 726 055 дазволаў, і гэта амаль на 37% менш, чым у 2019 годзе (1 150 212 дазволаў). А вось якія тыпы няспраўнасцяў фіксаваліся часцей за ўсё:

  • Тармазная сістэма – 86 568
  • Знешнія светлавыя прыборы – 47 795
  • Кузаў (кабіна) – 14 315
  • Элементы камплектацыі транспартных сродкаў – 13 716
  • Рухавік – 12 219
  • Рулявое кіраванне – 10 878
  • Элементы хадавой часткі – 9506
  • Шкло, шклоабцякальнікі, прылады абагравання і абдзімання шкла, сонцаахоўныя (казыркі) шторы – 5 818
  • Колы і шыны – 5700
  • Іншыя праверкі – 3589
  • Кантроль люстэркаў задняга выгляду – 159.

Што трэба ведаць пра тэхагляд

• Текст доступен на языке: Русский