Фота Настассі УТКІНАЙ.

У Маладзечне міліцыянеры шукаюць дзвюх жанчын, якіх падазраюць у злачынства. Якое злачынства, у міліцыі не паведамляюць.

Прыкметы: адна жанчына была апранутая ў падоўжаную куртку, як мяркуецца, шэрую, чорныя штаны, сінію шапку і шалік, абутая ў чорныя красоўкі з белай падэшвай. Пры сабе быў заплечнік зялёнага колеру з белым значком.

Іншая жанчына была апранутая ў цёмную куртку, цёмныя джынсы, абутая ў белыя красоўкі.

Калі вы ведаеце жанчын на фота альбо маеце якую-небудзь інфармацыю пра месцазнаходжанне, міліцыя просіць тэлефанаваць: (8 025) 646-51-50, (8 0176) 77-16-56, 102.