Пра здарэнне ў Вілейскі РАУС смаргонец паведаміў 31 студзеня. Падрабязнасці расказаў намеснік начальніка РАУС Мікалай Мягкоў.
– Жыхар Смаргоні 30 студзеня прыехаў на выхадныя ў вёску да сваякоў. Свой аўтамабіль «Сеат Кардоба» паставіў на вуліцы каля дома. На наступны дзень выйшаў каля 13.00 і заўважыў, што нехта пашкодзіў замок пярэдніх левых дзвярэй. Невядомы трапіў у аўтамабіль і скраў адтуль відэарэгістратар «Ксяомі» з картай памяці «Самсунг». А яшчэ, ускрыўшы капот, злодзей вынес акумулятар маркі «Аком», – расказаў Мікалай Мікалаевіч.
Па словах намесніка начальніка РАУС, кошт скрадзенага – каля чатырохсот рублёў. Вілейскія следчыя ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж».
Калі вам нешта вядома пра гэтае здарэнне, міліцыя Вілейшчыны просіць тэлефанаваць 102.
• Текст доступен на языке: Русский