Фота забяспечана Маладзечанскім РАУС.

24 студзеня ў Маладзечанскі РАУС звярнулася 44-гадовая грамадзянка.

Жанчына паведаміла, што каля 11 гадзін у гурбе каля дзіцячай паліклінікі па вуліцы Віленскай знайшла мабільны тэлефон. Прылада маркі «Xiaomi Redmi Note 9» у корпусе светла-сіняга колеру, у празрыстым чахле.

З заявай аб знікненні гэтай прылады ў міліцыю ніхто не звяртаўся.

Маладзечанскі РАУС просіць адгукнуцца гаспадара гаджэта або грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра гаспадара або абставіны пакідання маёмасці без нагляду, паведаміць па тэлефонах 102, (8-0176) 77-16-56 (аператыўна-дзяжурная служба), (8-029) 764-72-21 альбо па адрасе вуліца Галіцкага, 23.