Падрабязнасці здарэння расказала афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук.
Пра здарэнне ў міліцыю паведамілі медыкі хуткай дапамогі 2 лютага, увечары.
– Жанчыне 31 год, яна жыхарка Маладзечна. Выпала з дома №13, па вуліцы Будаўнікоў, з восьмага паверха. Пацярпелую шпіталізавалі. У яе – чэрапна-мазгавая траўма і іншыя пашкоджанні, – паведаміла Юлія Крук.
Па папярэдняй інфармацыі, крымінальнага следу ў здарэнні няма. Матэрыялы перададуць на праверку ў РАСК Маладзечна.
• Текст доступен на языке: Русский