У снежні зарэгістравалі адзін факт блакіроўкі чыгуначных пуцей.
2 снежня ў 22:25 невядомы на перагоне Маладзечна-Вілейка непадалёк ад станцыі Маладзечна заблакаваў пуці. Паміж рэйкамі паклалі снегаўборачны знак. З-за гэтага адбылося экстраннае тармажэнне грузавога цягніка. Гэта выклікала дэстабілізацыю работы прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Бедларускай чыгункі».
Па гэтым факце Маладзечанскі РАСК узбудзіў крымінальную справу па артыкуле 309 «Наўмыснае прывядзенне ў няспраўнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін».
Адзін з прыярытэтаў службы органаў унутраных спраў на транспарце з’яўляецца папярэджанне траўматызму на чыгунцы. У зоне аператыўнага абслугоўвання Маладзечанскага АУС на транспарце ёсць участкі, дзе грамадзяне ігнаруюць правілы паводзінаў на аб’ектах чыгуначнага транспарта, штодзённа пераходзяць пуці ў неўстаноўленых месцах з забараняючымі знакамі.
Чыгунка – зона павышанай небяспекі. Каб не здарылася няшчасце, трымайцеся меры бяспекі:
- пераходзьце чыгунку толькі ва ўстаноўленых месцах па пешаходных насцілах,
- пераканайцеся, што не набліжаецца цягнік,
- не падлазьце пад вагоны і не пералазьце аўтасчэпкі,
- не дазваляйце дзецям гуляць на чыгуначных пуцях і каля чыгуначнага палатна,
- звяртайце ўвагу на гукавую і светлавую сігналізацыю аб набліжэнні цягніка на станцыях і прыпыначных пунктах,
- не пераходзьце чыгуначныя пуці ў навушніках.
На электрафікаваных участках нельга падымацца на кантактныя апоры і дах рухомага састава.