У Маладзечне пры дзяржаўнай падтрымцы будуюць 72-кватэрны жылы дом, паведамляе СТБ.
У доме 18 аднапакаёвых, 36 двухпакаёвых і 18 трохпакаёвых кватэр. Будаваць шматпавярхоўку пачалі ў канцы лета мінулага года. Цяпер ідзе мантаж тэхнічнага паверха.
Усе кватэры будуць прызначаныя для шматдзетных сем’яў. Працы плануюць завяршыць у маі.
Людміла Сяргеева, галоўны інжынер Упраўлення капітальнага будаўніцтва Маладзечанскага раёна:
– Дом забяспечаны ўсёй інфраструктурай. З улікам таго, што ўдзельнікамі долевага будаўніцтва з’яўляюцца шматдзетныя сем’і, асаблівая ўвага будзе нададзена абсталяванню дзіцячых гульнявых пляцовак з размяшчэннем малых архітэктурных формаў.
Кошт будаўніцтва дома – 4 мільёны 900 тысяч рублёў. Кошт метра квадратнага складае 1 160 рублёў.
• Текст доступен на языке: Русский