Фота Райспажыўнагляд.

Пра гэта паведаміла журналістам кіраўнік Расспажыўнагляда Ганна Папова па выніках сустрэчы з прэм’ерам Раманам Галоўчанкам, паведамляе БелТА.

«Сёння ў якасці падарунка, жэста нашага вялікага сяброўства я перадала новую вакцыну «ЭпіВакКарона», якая, я ўпэўненая, паслужыць захаванню здароўя калегаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі, і насельніцтва Рэспублікі Беларусь. І таксама сёння мы перадалі тэст-сістэму новага пакалення для вызначэння віруса», — распавяла Ганна Папова.

«ЭпіВакКарона» — гэта вакцына, распрацаваная навуковым цэнтрам «Вектар». Паводле распрацоўшчыкаў, яна не выклікае алергічных рэакцый: прэпарат створаны без выкарыстання бялку жывёльнага паходжання на аснове штучна атрыманых часціц каранавіруса. Таксама раней расійскія СМІ пісалі, што вакцына ад «Вектара» больш бяспечная для пажылых людзей.

У Беларусі медыкаў прышчапляюць вакцынай «ГамКавідВак» (або «Спадарожнік V»), распрацаванай цэнтрам імя Гамалеі.

• Текст доступен на языке: Русский